Государственное учреждение образования "Детский сад № 37 г. Борисова"

Государственное учреждение образования "Детский сад № 37 г. Борисова"

телефон: 8017794-05-24
222518 Минская область, г. Борисов, улица Энгельса 100

Гуканне вясны

22.03.2024
Гуканне вясны

Старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.


Як і многія іншыя язычніцкія абрады, Гуканне вясны не мела канкрэтнай даты святкавання.

  • У некаторых мясцінах Гуканне вясны супадала з канцом масленкавага тыдню. 
  • У некаторых раёнах вясну пачыналі гукаць 1 сакавіка, на свята Аўдакеі (Аўдоцця-вясноўка).
  • 9 сакавіка спраўляліся Саракі - свята, у якое, паводле павер’яў, павінны былі прыляцець з поўдня сорак ”выраяў” (птушыных зграй).
  • У іншых мясцінах вясну пачыналі гукаць на Дабравешчанне (Звеставанне), якое святкавалася 25 сакавіка.

Пасля пераходу на Грыгарыянскі каляндар ўсе праваслаўныя святы ”зрушыліся” на 13 дзён наперад. Саракі ”пераехалі” на 22 сакавіка, і вясну найчасцей гукаюць у 10-20-х лічбах сакавіка.

Найчасцей збіраліся на адкрытым месцы (горцы, беразе ракі, краі лесу ці нават даху хаты ці лазні). Справа ў тым, што менавіта высокія месцы вясною першымі вызваляюцца ад снегу. Сяляне складалі вогнішча з рознай старызны і спявалі вакол яго песні-вяснянкі. Часам моладзь, як і на купальскія ігрышчы, ладзіла скокі праз вогнішча. Спальванне старызны сімвалізавала развітанне з зімою, аднаўленне свету, амалоджванне прыроды.

Найчасцей пяклі сорак кавалкаў печыва ў выглядзе птушак і раздавалі дзецям. Часам дзяўчаты бралі палатно і хісталі яго, падкідваючы на ім уверх печаных жаваронкаў. Гэта як бы імітыравала палёт і павінна было паскорыць вяртанне птушак з Выраю. Адным з першых кожную вясну прылятаў жаўрук. Ён і лічыўся ”вястуном” вясны.

Версия сайта для слабовидящих